Выберите страницу

Фальклорныя пасядзелкі «Каб традыцыі жылі»

Апр 25, 2025

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна адбылося фальклорнае свята «Каб традыцыі жылі».

Удзельнікі мерапрыемства – атрымальнікі сацыяльных паслуг, валанцёры гімназіі №1 горада Ашмяны, спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ператварылі залу ў сапраўдную вясковую хату, дзе збіраецца на Вялікдзень сям’я.

Тэатральнае дзеянне, вобразы гасцінных гаспадароў дапамаглі прысутным звярнуцца да народнай традыцыі падрыхтоўкі і святкавання вялікоднага свята, звязанага з ім народнай культуры праз песні, гульні, танцы, прымаўкі, загадкі.

Прысутныя на фальклорных пасядзелках людзі сталага ўзросту заўважылі, што такія сустрэчы нікога не пакінулі ў роспачы. Ўсе разам адпачывалі і ўспаміналі народныя песні, гульні, забавы, зберагаючы традыцыі продкаў. Каб не растварыліся яны ў моры іншых культур і перадаваліся з пакалення ў пакаленне.      

Стваралі атмасферу велікоднага настрою гаспадар і гаспадыня (у ролях – кіраўнік гуртка Ілля Сасноўскі і спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Вераніка Пашкевіч), іх суседка (у ролі – спецыяліст аддзялення Дзіяна Купрыянюк), а таксама дзеці – валанцёры гімназіі №1 горада Ашмяны, ўдзельнікі арт-студыі пад кіраўніцтвам Аляксандра Пашкоўскага.

Похожие записи

Сплав по реке Ислочь

Сплав по реке Ислочь

Получатели услуг отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Центра социального обслуживания населения Ошмянского района приняли...