Выберите страницу

Школа бяспекі: лічбавая адукаванасць і ашуканства

Янв 26, 2026

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна прайшла інфармацыйная гадзіна па кібербяспецы з удзелам супрацоўніка раённага аддзела ўнутраных спраў. Мерапрыемства было прысвечана правілам абароны ад ашуканцаў у інтэрнэце і па тэлефоне, а таксама ролі кожнага грамадзяніна ва ўмацаванні лічбавага суверэнітэту краіны.

Інспектар па дазвольнай рабоце Ашмянскага РАУС Андрэй Стэльмах падрабязна разабраў з удзельнікамі найбольш распаўсюджаныя схемы падману. Супрацоўнік міліцыі падкрэсліў, што асабістая лічбавая адукаванасць і асцярожнасць кожнага чалавека – фундамент нацыянальнай бяспекі ў лічбавую эпоху. Абараняючы свае асабістыя дадзеныя, грашовыя сродкі, грамадзяне ўносяць непасрэдны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай Канцэпцыі лічбавага суверэнітэту да 2030 года.

“Павышаючы сваю лічбавую адукаванасць, вы не толькі абараняеце сябе, але і ўмацоўваеце лічбавы суверэнітэт нашай Беларусі”, – рэзюмаваў Андрэй Стэльмах. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Лічбавая Беларусь”. У гэты ж дзень людзі сталага ўзросту пазнаёміліся з  рэспубліканскім праектам “Кожная пятніца – роднае сваё”. Дарэчы, у аддзяленні распрацаваны план правядзення мерапрыемстваў у рамках праекту, дзе сталыя людзі змогуць далучыццца да культуры і папулярызацыі беларускіх традыцый, роднай мовы, нацыянальных каштоўнасцяў. Удзел у мерапрыемствах абяцае быць цікавым, змястоўным і па-сапраўднаму беларускім.

Похожие записи