Выберите страницу

Літаратура ў асобах. Паэтаў-юбіляраў 2025 года ўзгадалі наведвальнікі ЦСАН Зэльвенскага раёна

Июл 22, 2025

Чарговая творчая сустрэча адбылася ў літаратурнай гасцёўні “Малюся Слову”, якая дзейнічае пры аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ЦСАН Зэльвенскага раёна. На гэты раз размова ішла пра беларускіх знакамітых паэтаў Віктара Шніпа і Анатоля Зэкава, якія сёлета адзначаюць юбілейныя дні нараджэння і якія ў розныя гады былі гасцямі свята “Зэльвенскія Сакавіны”.

Аматары літаратуры гаварылі аб біяграфіі творцаў, іх першых спробах пяра, творчым шляху. Рэкламаваліся зборнікі і часопісы, у якіх надрукаваны творы. Члены клуба чыталі вершы, што больш за астатнія прыйшліся ім даспадобы. Гучала розная тэматыка – лірычная, патрыятычная, духоўная, філасофская.

З пачутай інфармацыі і твораў удзельнікі мерапрыемства занатавалі для сябе некалькі вельмі трапных, патрэбных у жыцці думак. Адна з іх – “Пакуль жывеш, адчувай сябе як дрэва, якое мае карані”.

Похожие записи

Сплав по реке Ислочь

Сплав по реке Ислочь

Получатели услуг отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Центра социального обслуживания населения Ошмянского района приняли...