Выберите страницу

Абрадавая замалеўка “Тлусты чацвер”

Фев 13, 2024

Стала ўжо добрай традыцыяй у АКіВЧ в.Гродзі святкаваць “Тлусты чацвер”. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна” ўжо другі раз прымаюць удзел у абрадавай замалёўцы.

Тлусты чацвер сімвалізуе канец зімы і пачатак вясны. Свята стала сімвалам дабрабыту, багацця і абароны ад бедстваў. У хрысціянстве ён папярэднічае Вялікі пост, служачы падрыхтоўкай да яго. Традыцыйна ў гэты дзень ужываліся тлустыя стравы і віно, салодкія пончыкі, якія лічацца сімвалам поспеху.

З прывітальным словам перад гледачамі выступіў пробашч касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі в.Гудагай Аркадзій Куляха.

Вядучыя свята Валянціна Горыд і Алена Янцэвіч разам з героямі-блінамі (Станіслава Тамашэвіч і Міхаіл Шчучка), народным ансамблем песні “Рэха Астраўца” і арт-студыяй “Нестарэючыя галасы” правялі забаўляльную праграму з песнямі, гульнямі і танцамі.

Пасля весялосці госці з задавальненнем пачаставаліся травяной гарбатай са здобай і выпечкай. Лічыцца, што чым больш з’есці пончыкаў, тым шчаслівейшы будзе чалавек.

Похожие записи