Выберите страницу

Дзень роднай мовы у філіале Зэльвенскага ЦСОН

Фев 22, 2023

Мова яднае ўсіх беларусаў. Наведвальнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна далучыліся да Міжнароднага дня роднай мовы

Каб зберагчы беларускую мову, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў, наведвальнікі філіала ДзУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна” аг. Каралін далучыліся да агульнай беларускамоўнай дыктоўкі.

Напачатку мерапрыемства вядучая вярнулася да вытокаў заснавання Дня роднай мовы. Каб паглыбіць уласныя веды, павысіць моўны ўзровень, прапанавала спачатку ўспомніць школьны ўрок і напісаць пад дыктоўку тэкст, тэматычна звязаны с Годам міру і стварэння, а затым пагуляць ў інтэлектуальную гульню «Гаворым па-беларуску».

Конкурсная праграма складалася з некалькіх заданняў. Неабходна было прыгадаць прадмет на кожную літару алфавіта, выканаць пераклад словазлучэнняў, сказаў. У раундах “Усёзнайка” падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, у “Тлумачальніку” растлумачвалі значэнне фразеалагізмаў. Да раунда «Паэтычны радок» далучыліся ўсе ўдзельнікі сустрэчы. У іх выкананні прагучалі вершы паэтаў-землякоў.

Наведвальнікі філіала ЦСАН аг. Каралін заклікалі ўсіх часцей ўжываць у размове беларускія словы і звяртацца адзін да аднаго на прыветлівай беларускай мове.

Похожие записи

Ценности прошлого

Ценности прошлого

В рамках мероприятий посвященных Году качества, 5 ноября для посетителей отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста ЦСОН...