21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі Гродзенскага раённага ТЦСАН далучыліся да напісання Усебеларускай дыктоўкі.
Для сёлетняй дыктоўкі быў выбраны ўрывак з твору беларускага аўтара Уладзіміра Ліпскага «Музейная гара». У ім распавядаецца пра культурныя помнікі Гродзеншчыны. Дзень роднай мовы – асаблівы дзень для кожнай нацыі, бо менавіта мова, гэта тое, што мы павінны ведаць і шанаваць.