Стала ўжо добрай традыцыяй у АКІВЧ в.Гродзі святкаваць “Тлусты чацвер”. У гэты раз гасцямі абрадавай замалеўкі сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога узросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна”, жыхары вёсак суседняга Астравецкага раёна і, канечне, мясцовыя жыхары.
Тлусты чацвер – першы дзень апошняга “сытнага” тыдня перад Вялікім пастом. Акрамя шматлікіх тлустых і мясных страў адным з сімвалам з’яўляюцца пончыкі і хрушчы. Традыцыйна ў гэты перыяд часу ладзяцца танцы, а таксама вясёлыя і гучныя гульні.
Не пакінула гасцей без забаў і гаспадыня свята – заведучая АКІВЧ Станіслава Тамашэвіч. Разам з памочніцай Дзіянай Бенадысюк і народным ансамблем народнай песні “Жытніца” з аг.Кракоўка правялі цэлую забаўляльную праграму з песнямі, гульнямі і танцамі.
Мерапрыемства скончылася чаяваннем са здобай і выпечкай. Лічыцца, што чым больш з’есці пончыкаў, тым шчаслівейшы будзе чалавек.