4 лістапада ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна” адбылося пасяджэнне клуба “Інтэлектуальны”, на якім наведвальнікі аддзялення і валанцёры-школьнікі ДУА “Гімназія №1 г.Ашмяны” паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Мая чароўная Беларусь”.
Тры каманды спаборнічалі ў веданні культуры, гісторыі, традыцый нашай Радзімы. Лепш за ўсіх з заданнямі інтэрактыўнай гульні справіліся удзельнікі з каманды “Патрыёты”, другое месца занялі каманды “Пераемнікі” і “Сябры”.
Праведзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню патрыятызму, любові і прыхільнасці да сваёй сям’і, дому, краю, Радзіме.