15 красавіка ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў УТЦСАН “Цеплы дом” прайшоў семінар-практыкум па саломапляценню.
У пачатку мерапрыемства з уступным словам выступіла загадчык філіяла “Раённы Дом рамёстваў” Зеновіч Таццяна з тэмай “Традыцыйныя рамёствы ў сучаснай дэкаратыўна-прыкладной творчасці”.
Затым прадэманстравала сваё майстэрства па саломапляценню “Пасхальнае яйка” Наталля Логач – кіраўнік гуртка па саломапляценню філіяла “Раённы Дом рамёстваў” . Таксама майстар-клас па лазапляценню “Чароўная лаза” правяла Раіса Леонава – майстар народнай творчасці, удзельнік народнага аб’яднання па лазапляценню “Вербачка”.
Усе ўдзельнікі семінара засталіся задаволеныя і чакаюць наступных сустрэч!