Выберите страницу

d Главная $ Все новости $ Новости $ Марыя Апанасаўна запрашае

Марыя Апанасаўна запрашае

Мар 14, 2022

10 сакавіка пажылыя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна” наведалі тэатралізаваную экскурсію  якая адбылася у мемарыяльным доме- музеі Максіма  Багдановіча па вуліцы 1 Мая,10.

Падчас тэатралізаванай экскурсіі наведвальнікі музея здзейснілі вандроўку ў мінулае – у той час, калі з 1892 па 1896 гг. сям’я Багдановічаў жыла ў Гродне. Супрацоўнік музея ў стылізаваным касцюме ХIХ ст. ад імя Марыі Апанасаўны Багдановіч (маці паэта) распавядала  пра  сябе, пра выхаванне дзяцей, пра працоўную і творчую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), а таксама раскрыла цікавыя падрабязнасці аб адносінах у сям’і і жыцці Багдановічаў.

У экспазіцыйным зале былі прадстаўлены фотаздымкі сям’і паэта, метрыкі хросту дзяцей Багдановічаў, асабістыя рэчы, рамка для фотаздымкаў, срэбная гарбатная лыжка, зборнік вершаў ”Вянок”(1913 г.), дакументы, лісты, прадметы быту канца XIX – пачатку XX стст.. У той час сярод свецкай   интэлігенцыі вельмі была распаўсюджана  гульня ў лоты, кожны з наведвальнікаў выцягнуў свой лот і выканаў дадзенае заданне. 

Марыя Апанасаўна Багдановіч  цудоўна іграла на піяніна. Ноты яе любімых твораў, у тыя часы,  дасылала ёй Галоўнае дэпо музычных інструментаў і нот Санкт – Пецярбурга.  Так нам пашанцавала паслухаць паланэз Агінскага “Развітанне з Радзімай”.

Акрамя таго гаспадыня пазнаёміла наведвальнікаў з інтэр’ерам кватэры сям’і Багдановічаў, распавядала пра розныя віды зёлак і іх лекавыя ўласцівасці і ў прыемнай атмасферы пачаставала ўсіх зёлкавай гарбатай.

Экспазіцыі кніг , рукапісы, аўтографы, фотаздымкі, асабістыя рэчы гарадскіх літаратараў – усё гэта зрабіла незабыўнае ўражанне на наведвальнікаў музея.

Похожие записи

Три дня, которые изменили сознание

Три дня, которые изменили сознание

С 15 по 17 июля заведующий отделением социальной реабилитации, абилитации инвалидов ЦСОН Кореличского района, Наталья Партоль приняла участие в...

УЧИСЬ И РАБОТАЙ

УЧИСЬ И РАБОТАЙ

С июня текущего года в республике стартовал проект «Учись и работай», позволяющий студентам по окончании 2-3 курсов трудоустроиться по своей будущей...

Три дня, которые изменили сознание

Три дня, которые изменили сознание

С 15 по 17 июля заведующий отделением социальной реабилитации, абилитации инвалидов ЦСОН Кореличского района, Наталья Партоль приняла участие в...