Выберите страницу

Гучы, родная мова!

Фев 25, 2022

З 21 па 25 лютага ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна” праходзіць тыдзень беларускай мовы.

21 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы ўдзельнікі аддзялення напісалі «Купалаўскую дыктоўку». 22 лютага адбылася віктарына «Беларуская мова – наш скарб», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.

У час мерапрыемства пажылыя людзі ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, народныя прыкметы, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні «Перакладчык» і «Назаві адным словам», знаходзілі падабенствы і адрозненні рускага і беларускага алфавітаў, вучылі скорагаворкі, дэкламавалі вершы на роднай мове.

У аддзяленні прадстаўлена выставачная экспазіцыя кніг беларускіх пісьменнікаў, прадметаў побыту і хатняга ўжывання, ручнікоў «Знаходкі з бабулінага куфра».

Памятаць, ведаць і паважаць сваю мову – абавязак кожнага беларуса, бо мова – гэта душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў.

Похожие записи

Сплав по реке Ислочь

Сплав по реке Ислочь

Получатели услуг отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Центра социального обслуживания населения Ошмянского района приняли...