Выберите страницу

Голуб міру

Сен 23, 2021

21 верасня 2021 года ў ГУСО «Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», у форме інтарактыўнай гульні, прайшла інфармацыйная гадзіна «Голуб міру», прымеркаваная да Міжнароднага дня міру. Яе правядзенне спрыяла фарміраванню пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, адказнасці за лёс Радзімы і за мір на Зямлі.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю гэтага дня, пра гераічны подзвіг роднай Беларусі, пра яе ўклад у захаванне міру. У час гульні «Чароўная скрыначка», атрымальнікі сацыяльных паслуг па чарзе даставалі карткі, чыталі словы,  якія характарызавалі нашу краіну і тлумачылі іх сэнс.

Разуменне міру, дабрыні і дружбы ўдзельнікі адлюстравалі ў сваіх пажаданнях, напісаных на далоньках. З выразаных пялёсткаў сабралі сімвал свету – рамонак. Размалявалі галубоў, якія з’яўляюцца сімвалам міру. Напісалі на іх пажаданні сваім сябрам. У завяршэнні гадзіны праслухалі верш Ірыны Мікуловіч «Голуб – сімвал міру». Абмеркавалі, які ўклад у захаванне міру можа ўнесці кожны. Мерапрыемства дало магчымасць кожнаму ўдзельніку адчуць сябе патрэбным.

Похожие записи

Профессия на все времена

Профессия на все времена

Специалистами ГУ «Свислочский центр социального обслуживания населения» проведено профориентационное мероприятие «Профессия на все времена» с...