Выберите страницу

Работнікаў і наведвальнікаў Зэльвенскага ЦСАН яднае роднае слова

Сен 10, 2021

У рамках Дня беларускага пісьменства ў філіяле ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна” адбылася літаратурная гасцінная “Роднае слова, родныя песні”.

На пачатку мерапрыемства загадчык установы Людміла Попка ўзгадала гісторыю святкавання ўрачыстасці, лепшыя традыцыі нацыянальнай культуры, а таксама культурныя цэнтры краіны, якія з 1994 года і па год сёлетні прымалі прыхільнікаў беларускага слова.

Падцвяржаючы дэвіз Дня беларускага пісьменства, які толькі што завяршыўся ў Капылі,“Слова нас яднае”, у літаратурную гасцінную былі запрошаны таленавітыя землякі, якія сваёй літаратурнай дзейнасцю праславілі Зэльвенскі край. Першай слова трымала ўраджэнка вёскі Караліно Алена Кароза. Настаўніца па прафесіі і паэтэса ў душы расказала аб тым, наколькі палюбіла роднае слова з дзяцінства, як быў заўважаны яе талент літаратара, якія пачуцці перажывае пры напісанні вершаў. Падчас сустрэчы прагучалі творы на філасофскую, лірычную, духоўную і жартоўную тэму. Да многіх вершаў Алена Станіславаўна напісала музыку, таму прапанавала наведвальнікам філіялу паслухаць яе песні. Аўдыторыя грамадзян пажылога ўзросту заспявала разам з ёю.

Другая госця – Ірына Войтка, член Саюза пісьменнікаў, – ужо не першы раз сустракаецца з наведвальнікамі сацыяльнай установы. На гэты раз яна падзялілася асабістымі ўражаннямі ад удзелу ў святкаванні Дня пісьменства ў Полацку і Слоніме, а затым пазнаёміла аднавяскоўцаў з нядаўна напісанымі творамі.

У заключэнні пажылыя грамадзяне падзяліліся пачуццямі ад трансляцый з Дня пісьменства, ад пачутых вершаў.

Похожие записи