Выберите страницу

Словы падзякі тылавіку фронту

Май 7, 2021

6 мая Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў напярэдадні 76-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне наведалі старшыні дзятлаўскіх раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк у рамках рэспубліканскай акцыі “Я, мы – памятаем!”, дзе павіншавалі з надыходзячым святам тылавіка фронту Ганну Работа.

У час Вялікай Айчыннай вайны яна, зусім яшчэ юная, была тылавіком, забяспечвала ўсім неабходным фронт. За свае заслугі перад Радзімай узнагароджана медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”.

Таксама да Ганны Кузьмінічны з цёплымі пажаданнямі і словамі падзякі прыехалі старшыні пярвічных арганізацый ГА “БСЖ” Казлоўшчынскага сельвыканкама Тамара Буяк і Таварыства Чырвонага Крыжа Казлоўшчынскай сярэдняй школы Наталля Саўко.

Госці таксама павіншавалі жанчыну з Вялікай Перамогай, пажадалі ёй моцнага здароўя, бадзёрасці духу і вясновага настрою, уручылі кветкі і падарункі ад ГА “Беларускі саюз жанчын” і Таварыства Чырвонага Крыжа, Дзятлаўскага райвыканкама, сеткі магазінаў “Еўраопт”.

Похожие записи

Выставка Лирика кимоно

Выставка Лирика кимоно

25 апреля отделение дневного пребывания для граждан пожилого возраста ЦСОН Октябрьского района г. Гродно посетили выставку«Лирика кимоно» в...