Выберите страницу

Гістарычнае мінулае

Апр 9, 2021

7 красавіка 2021 г. адбылася экскурсія у – парк Румлева г.Гродна, які з 1993 г. мае статус помніка прыроды мясцовага прызначэння. Наведвальнікі аддзялення для грамадзян сталага ўзросту  дзяржаунай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раена г. Гродна» з задавальненнем акунуліся ў гістарычнае мінулае помніка прыроды, які з’явіўся прыблізна на прыканцы XVIII стагоддзя.

Правёў экскурсію дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны, кандыдат гістарычных навук Виталь Карнялюк. Румлёва – перакрыжаванне лёсаў, прытулак нягучных, але значных для канкрэтных людзей падзей. Больш чым за два стагоддзі ён ператварыўся з цэнтра шляхецкай сядзібы, што “за дзве вярсты ад Гродна” ва ўтульную частку Прынёманскага жылога раёна сучаснага горада.

Людзі сталага ўзросту мелі магчымасць пачуць гістарычныя таямніцы і спазнаць асалоду сапраўднага пошуку і аднаўлення фактаў мінуўшчыны.

Похожие записи

Выстава па выцінанцы “Дрэва жыцця”

Выстава па выцінанцы “Дрэва жыцця”

Атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЦСАН Карэліцкага раёна” наведалі выставу па выцінанцы “Дрэва жыцця”...