Выберите страницу

Быць патрэбнай людзям!

Янв 6, 2021

5 студзеня – прафесійнае свята  работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны краіны. Працу сацыяльных работнікаў наўрад ці можна назваць лёгкай і прэстыжнай. А вось неабходнай і патрэбнай – без аніякіх сумненняў. Прадстаўнікі гэтай прафесіі, якая хутчэй з’яўляецца прызваннем, атачаюць увагай, клопатам і душэўным цяплом самыя неабароненыя катэгорыі грамадзян, сярод якіх пажылыя, людзі з інваліднасцю, малазабяспечаныя сем’і, тыя, хто апынуўся ў складаным жыццёвым становішчы.

Душэўнай суразмоўцай, клапатлівай памочніцай, надзейнай апорай і падтрымкай уваходзіць у дамы карэліччан сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ЦСАН Карэліцкага раёна Марына Патук.

 

Па словах сацыяльнага работніка, паход у магазін па прадукты або ў аптэку па лекі, аплата па рахунках, уборка кватэры, гатаванне ежы – гэта далёка не поўны спіс паслуг, якія яна аказвае. Людзям састарэлага ўзросту вельмі не хапае ўвагі і душэўнай размовы.

Такім чынам, зачастую сацыяльны работнік становіцца адзіным злучальным звяном са знешнім светам, тым чалавекам, які падтрымлівае маральна і дапамагае фізічна.  Не толькі выконвае прамыя абавязкі сацыяльнага работніка, а робіць значна больш – з’яўляецца тым агеньчыкам дабрыні, што ўносіць яркія фарбы ў шэрую штодзённасць сваіх падапечных.

 

Падрабязней на сайце і старонках газеты «Полымя» г. п. Карэлічы

Похожие записи

Працаваць, каб жыць па-чалавечы

Працаваць, каб жыць па-чалавечы

У Дзятлаўскім сельвыканкаме пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы...

Як школьнікі зарабляюць летам?

Як школьнікі зарабляюць летам?

Падлеткі – кадравы патэнцыял нашай краіны. Скіраваць іх энергію ў карыснае русла дапамагаюць “рэальныя дарослыя справы”, сярод якіх – магчымасць...

Працаваць, каб жыць па-чалавечы

Працаваць, каб жыць па-чалавечы

У Дзятлаўскім сельвыканкаме пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы...