Выберите страницу

АКЦЫЯ “НАШЫ ДЗЕЦІ”

Дек 11, 2020

У рэспубліканскую акцыю “Нашы дзеці” заўжды ахвотна ўключаюцца актывісты грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, проста нераўнадушныя жыхары Шчучынскага раёна. 

У  гэтыя дні ў Васілішкаўскі дом-інтэрнат тэлефануюць шматлікія шэфы з арганізацый і прадпрыемстваў, выказваюць гатоўнасць прыехаць або пераслаць падарункі.

– Даўнія сяброўскія сувязі і цеснае супрацоўніцтва ўсталявалася ў нас з калектывам Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскай духоўнай семінарыяй, абласным філіялам “Белпошты”, прадпрыемствамі “Хімвалакно”, “Гроднаэнерга”, “Гроднааблтранс”, — дзеліцца З.І. Янкевіч. – Не з пустымі рукамі маюць намер завітаць да нашых выхаванцаў прадстаўнікі ААТ “Васілішкі” і СТАА “Клубніка Плантс”, чакаем у госці і валанцёраў мясцовых школ. Увагі многа не бывае! Вельмі ўдзячны за падтрымку прадпрыемству “Нафтахім”, абласному таварыству паляўнічых і рыбаловаў, многім-многім іншым.

Падрабязней на старонках газеты “Дзянніца” г.Щучын

Похожие записи

Сохраним нашу историческую память!  

Сохраним нашу историческую память!  

18 апреля ежегодно отмечается Международный день памятников и исторических мест. Сотрудники ЦСОН Кореличского района традиционно принимают участие...