9 верасня 2020 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцства Ашмянскага раёна» у рамках правядзення акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прайшла гутарка з Маркоўскім Міхаілам Станіслававічам — інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У ходзе гутаркі інспектар расказаў аб саветах, выконваючы якія, можна пазбегнуць траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў.

Вынікам мерапрыемства стала бліц — гульня «Пытанне-Адказ». У канцы гутаркі выхаванцам былі ўручаны буклеты «Карысныя парады ад МНС».