Выберите страницу

Чужых дзяцей не бывае

Дек 19, 2019

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў раёна ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” наведваюць Васілішкаўскі дом-інтэрнат.

Падарункі для хлопчыкаў і дзяўчынак прыгатавалі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, РА ГА “Беларускі дзіцячы фонд”  і “Беларускі фонд міру”, раённы савет ветэранаў, раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, райкама БРСМ, раённы савет піянерскай арганізацыі.

Дырэктар Васілішкаўскага дома-інтэрната Здзіслаў Іосіфавіч Янкевіч пазнаёміў гасцей з выхаванцамі, падзякаваў за сяброўскі візіт і прадаставіў слова старшыні Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрыю Тадэвушавічу Пашуку, які павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі, пажадаў, каб абавязкова збыліся ўсе іх мары і спадзяванні.

Дзеці з  задавальненнем чыталі вершы, расказвалі, як рыхтуюцца да свята і якіх цудаў чакаюць у Навагоддзе, бо прадстаўленне “Тры арэшкі для Папялушкі” абяцае столькі прыгод і сюрпрызаў! А потым усе разам – дарослыя і дзеці – кружылі ў карагодзе ля ёлкі, спявалі і танцавалі. Госці ўручылі дзецям салодкія падарункі, цацкі і школьныя прылады.

У гэтыя пераднавагоднія дні ў Васілішкаўскі дом-інтэрнат прыязджаюць спонсары і валанцёры не толькі з Шчучынскага раёна. У дом-інтернат завіталі клерыкі Гродзенскай духоўнай семінарыі, прадстаўнікі аб’яднанай праўсаюзнай арганізацыі “Гроднааблгаз”. Хлопчыкаў і дзяўчынак надзвычай радуюць такія сустрэчы. Сапраўды, не бывае чужых дзяцей, а нашы сэрцы адкрыты для дабрыні і міласэрнасці.

Похожие записи

Сплав по реке Ислочь

Сплав по реке Ислочь

Получатели услуг отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Центра социального обслуживания населения Ошмянского района приняли...

Сплав по реке Ислочь

Сплав по реке Ислочь

Получатели услуг отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Центра социального обслуживания населения Ошмянского района приняли...

Сплав по реке Ислочь

Сплав по реке Ислочь

Получатели услуг отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Центра социального обслуживания населения Ошмянского района приняли...