У рамках святкавання Дня незалежнасці і 75-гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Воранаўскім раёне сіламі супрацоўнікаў ТЦСАН і ветэранаў працы ў гарацкім парку быў арганізаваны ветэранскі падворак. Дзе з раніцы да позняга вечара святкуючыя маглі паслухаць і паспяваць разам з ветэранскім хорам песні ваенных гадоў, успомніць вершы савецкага перыяду. Ганаровымі наведвальнікамі падворка сталі госці свята з Літвы і Расіі.