Выберите страницу

Свята таленту і творчасці

Дек 13, 2018

Сямейны фестываль «Нам важны кожны» сабраў у Навагрудскім раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, а таксама іх родных і сяброў.

– Фестываль праводзіцца ўпершыню, – адзначыла загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» Наталля Макусь. – Тут прадстаўлена творчасць не толькі дзяцей, але і іх бацькоў. Кожнае дзіця па-свойму таленавітае, і сённяшняя сустрэча пацвердзіла гэта яшчэ раз.

Вырабы з бісеру і паперы, вышытыя карціны і вязаныя сурвэткі, драўляныя падзелкі, малюнкі, сачыненні і эсэ – творчасць рабят і дарослых сапраўды выклікае захапленне. Дзеці ігралі на музычных інструментах, спявалі, чыталі вершы і атрымлівалі задавальненне ад зносін.

Майстар-клас для ўдзельнікаў фестывалю правялі педагогі Цэнтра творчасці для дзяцей і моладзі. А гульнявая і канцэртная праграма, падрыхтаваная выхаванцамі Цэнтра, падарыла зарад бадзёрасці і добрага настрою. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна апладзіравалі і падпявалі юным артыстам, а некаторыя нават і падтанцоўвалі.

Фестываль завяршыўся прыемным акордам. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі ад спонсараў – кветкі, шары, карзінкі з наборам прысмакаў, торты, а таксама білеты на сямейны прагляд кінафільма ў кінатэатры «Звязда».

Усяго ў мерапрыемстве прымалі ўдзел дзевяць сем’яў. Віртуальным удзельнікам фестывалю стала сям’я Мерклінгер, якая цяпер пражывае ў Германіі.

– Я лічу, што нашы дзеці павінны часцей удзельнічаць у розных конкурсах, канцэртах і іншых мерапрыемствах, не сядзець дома, – звярнулася да прысутных Алена Аляксандраўна Мерклінгер. Яе сын Даніла знаходзіцца ў  Германіі на лячэнні. – Няхай вашы дзеці стануць крыніцай радасці, стымулам да духоўнага развіцця. Галоўнае – памятайце, што ў нашых дзяцей ёсць мы, і ў нас яшчэ будзе шмат перамог і дасягненняў. І гэта будуць нашы перамогі!

Святлана Мікалаеўна, Вячаслаў Леанідавіч і Дар’я Чыркун:  Свята спадабалася. Мы вельмі хваляваліся, калі выступала наша дачка. Але яна малайчына, спявала выдатна. Такія фестывалі вельмі патрэбныя. Усе дзеці – творчыя, захопленыя, і ім было цікава сабрацца разам, пазнаёміцца.

Таццяна Уладзіміраўна, Сяргей Юр’евіч, Ліза і Дзяніс Ушаковы:  – Вялікі дзякуй арганізатарам за такое цудоўнае і цёплае мерапрыемства. Мы з радасцю прымалі ў ім удзел.Такія святы дапамагаюць зразумець, што мы не адны.  Хацелася б. каб правядзенне сямейнага фестывалю стала ў нашым раёне традыцыяй.

Анжэла Уладзіміраўна, Генадзій Сяргеевіч, Анастасія і Арцём Літвіны: – Творчасцю ў нашай сям’і займаюцца ўсе: мама вяжа, вышывае, пляце з бісеру, тата майструе драўляныя вырабы – садовыя лаўкі, арэлі і інш. Насця захапляецца вышыўка, а Арцёму падабаецца пляценне з бісеру. Ён гэта робіць акуратна і з задавальненнем.

Фестываль – гэта свята, нам было вельмі цікава.

Похожие записи

“Прыходзь па работу!”

“Прыходзь па работу!”

Пад такім дэвізам 24 красавіка ў рамках II агульнарэспубліканскага кірмашу вакансій для моладзі аналагічнае мерапрыемства прайшло на базе сярэдняй...