Выберите страницу

Версия для слабовидящих

В Беларуси увеличились трудовые пенсии, базовая ставка и зарплаты бюджетников

Архив новостей

Октябрь 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Жывая гісторыя: пенсіянеры Ашмяншчыны здзейснілі падарожжа ў часе ў парку «Сула»

Окт 2, 2025

Выдатны восеньскі дзень стаў сапраўдным святам для групы пенсіянераў з аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна, якія наведалі знакаміты парк-музей “Сула”. Гэтая паездка, арганізаваная ў рамках Нацыянальнай стратэгіі “Актыўнае даўгалецце – 2030”, падарыла ім магчымасць не проста адпачыць на прыродзе, а здзейсніць займальнае падарожжа на некалькі стагоддзяў таму.

З першых крокаў па дагледжанай тэрыторыі парка яго асаблівая, велічная атмасфера пакарыла ўсіх без выключэння. Праграма пачалася з урачыстай сустрэчы каля брамы пад гукі жывой музыкі, што адразу задало высокі тон усяму мерапрыемству.

“Мы нібы перанесліся ў мінулае! – дзеліцца ўражаннямі адна з удзельніц паездкі, Тамара Уладзіміраўна Філіповіч. – Вакол такая прыгажосць, гісторыя адчуваецца ў кожным каменні. А якія экскурсаводы ўважлівыя! Усе расказвалі так цікава, што мы, забыўшыся пра стомленасць, слухалі, затаіўшы дыханне”.

Маршрут экскурсіі быў пабудаваны з улікам зручнасці пажылых людзей. Яны змаглі ў камфортным тэмпе агледзець ключавыя славутасці комплексу:

 – сядзіба роду Ленскіх: дзе акунуліся ў жыццё беларускай шляхты;

 – возера і прыстань: дзе даведаліся пра старажытны шлях “з варагаў у грэкі”;

– кузня і майстэрні: дзе назіралі за працай рамеснікаў і нават самі паспрабавалі стварыць сувенір на памяць;

 – млын і бровар: дзе пазнаёміліся са старадаўнімі тэхналогіямі.

 Асаблівасцю візіту стала тое, што праграма не абмежавалася пасіўным аглядам: у гэты дзень у парку адзначалі свята беларускай міфалогіі. Гасцей чакалі частаванне супам ад лесавіка і частаванне гарбатай ад чараўніцы, інтэрактыўная праграма, песні, танцы і шмат гістарычных аповедаў. Свята беларуская міфалогіі – неверагодная энергія, казачныя вобразыі і сапраўднае падарожжа ў мінулае.

Паездка ў парк “Сула” стала яшчэ адным пацверджаннем, што ўзрост –не перашкода для яркага, насычанага жыцця і новых адкрыццяў. Яна падарыла пажылым людзям не толькі фатаграфіі на памяць, але і зарад бадзёрасці, і ўпэўненасць у тым, што самыя цікавыя старонкі іх жыцця яшчэ не перавернуты.

Похожие записи

Труду все возрасты покорны

Труду все возрасты покорны

В преддверии Дня пожилых людей в Свислочском центре социального обслуживания населения состоялась ярмарка вакансий. Прошла она в рамках...

Труду все возрасты покорны

Труду все возрасты покорны

В преддверии Дня пожилых людей в Свислочском центре социального обслуживания населения состоялась ярмарка вакансий. Прошла она в рамках...