Кожны куток нашай рэспублікі мае сваю біяграфію, свае памятныя вехі, свой лёс, сваіх легендарных герояў. Для тых, хто нарадзіўся ў Ашмянскім раёне і для тых, хто непарыўна звязаў з ім свой лёс, Ашмяншчына – гэта родны дом, дзе кожны адчувае дачыненне да яго гісторыі, лёсу, поспехаў.
Ашмянская зямля – дарагая многім жыхарам. Бары і палі, стужкі рэк, смак роднага паветра, чысціня блакітнага неба, мяккасць роднай зямелькі-маці… Яны натхнілі не аднаго вялікага майстра на стварэнне сапраўдных шэдэўраў мастацтва. Прыгажосць зямлі нашай, якой няма мяжы, не можа не захапіць, не крануць струны душы чалавека.
Да 85-годдзя Ашмянскага раёна ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” прайшло яркае мерапрыемства – літаратурна-музычнае кафэ “Паклон табе, Ашмяншчына мая!”.
Гэта падзея стала сапраўдным святам для пажылых людзей, дала ім магчымасць атрымаць асалоду ад мастацтва паэзіі і музыкі.
На мерапрыемстве выступілі мясцовыя паэты: Святлана Муха, Яўген Куст, Тэрэса Адашкевіч і Іна Бутурля. Кожны з іх прадставіў свае вершы, напоўненыя любоўю да роднага краю. Іх выступленні чапалі сэрцы слухачоў, ствараючы атмасферу ўтульнасці і натхнення. Не забыліся ўспомніць і тых аўтараў, якіх ужо няма з намі: на мерапрыемстве прагучалі вершы Пятра Шаколы, Генуефы Кеўры, Рамуальды Ануфрыевай, Валянціны Гіруць-Русакевіч і Анатоля Вішнеўскага.
Акрамя таго, з музычнымі нумарамі выступіў народны ансамбль народнай песні “Жытніца”, які парадаваў усіх прысутных прыгожымі мелодыямі і задорнымі песнямі.
Мерапрыемства не толькі пацешыла пажылых людзей, але і дало ім магчымасць пагутарыць, падзяліцца ўспамінамі і нацешыцца атмасферай сяброўства і адзінства. Такія сустрэчы паказваюць, як важна захоўваць традыцыі і падтрымліваць сувязь з мастацтвам, ствараючы гармонію і радасць у жыцці кожнага.




