Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, актыўныя грамадзяне «залатога ўзросту», якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту на базе УТЦСАН «Цёплы дом» г.Смаргонь, сумесна з метадыстам па гісторыка-культурнай спадчыне Смаргонскага раённага цэнтра культуры адправіліся ў гістарычнае падарожжа «Каштоўнасці побач». Вандроўнікі наведалі Дом рамёстваў ў аг. Залессе, дзе пазнаёмілася з этнаграфічнай экспазіцыяй «Адкуль нашы карані» , потым накіраваліся ў сядзібу М.К.Агінскага, дзе прайшліся па знакавых месцах парку, пабывалі ў экспазіцыйных залах і нават паспрабавалі смачныя круасаны з духмянай гарбатай. Пасля шляхетнай сядзібы падарожнікі наведалі старажытны Троіцкі касцёл у в. Беніца.





