Выберите страницу

Музейныя вячоркі “Калядкі ў Ашмянскай хатцы”

Янв 22, 2024
Прыйшла Каляда,
Дзверы адчыняйце!
Калядоўшчыкаў у хату
Шчыра запрашайце!

Афіцыйныя навагоднія святы скончыліся, але калядны тыдзень працягваецца. Гэты час ад Калядаў да Вадохрышча, калі адны песнямі славяць Хрыста, а іншыя хаваюць на ноч посуд далей ад нячыстай сілы. І зараз яшчэ можна паспець пакалядаваць, развесці карагод і згуляць у старадаўнія гульні.

18 студзеня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» сталі ўдзельнікамі музейных вячорак «Калядкі ў Ашмянскай хатцы» ва УК «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча».

З песнямі завіталі ў імправізаваную хатку калядоўшчыкі – народны ансамбль народнай песні “Жытніца” АКіВЧ аг.Кракаўка. Прыйшлі яны не адны, а з Казой – сімвалам урадлівасці, багацця і дабрабыту сям’і. Паводле каляднага абраду, гэтая рагатая госця то кідалася на прысутных і гаспадароў, то танцавала, то спрабавала паказытаць і забадаць рагамі, а потым раптам заціхла і ўпала на падлогу. А каб устала Каза, гаспадыні прыйшлося надарыць яе пачастункамі. І толькі ўбачыўшы шчодрасць гаспадароў, вясёлы персанаж даволі хутка “ажыў”.

А далей ўсіх чакаў сюрпрыз. Погляду прысутных быў прадстаўлены беларускі народны тэатр батлейка з міні-спектаклямі, сярод якіх “Цар Ірад”. Чаму батлейка? Бо гэта яшчэ адзін сімвал Раства. А сама назва тэатру паходзіць ад назвы горада Віфлеем (ці Betleem па польску), дзе нарадзіўся Іісус Хрыстос. З заміраннем сэрца госці глядзелі, як лялькі расказваюць гісторыі пра нараджэнне Хрыста, пра дабро і справядлівасць, пра добрыя ўчынкі і ўзаемадапамогу.

Скончыліся калядкі выкананнем народных танцаў і чаяваннем з абаранкамі і пернікамі. 

Выказваем вялікую падзяку работнікам АКіВЧ аг.Кракоўка, супрацоўнікам Ашмянскага музея і асабіста дырэктару Анастасіі Васільеўне Навіцкай.

Похожие записи

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...