Выберите страницу

Пад чыстым небам Раства. Калядныя вячоркі

Дек 28, 2023

“Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца” 

(Лк 2, 10-11).

Гэтыя словы, з якімі анёл звярнуўся да пастушкоў, перадаюць нам асноўны сэнс свята Божага Нараджэння. Яно нібы перакідвае мост паміж вечным і часовым, бачным і нябачным, дае нам магчымасць сустрэцца з Богам як з чалавекам. Езус з намі, у нашай чалавечай прыродзе, у нашай гісторыі і ў нашым жыцці. Ён і сёння стукае ў дзверы нашых сэрцаў і хоча ўвайсці, каб зрабіць нас духоўна прыгажэйшымі.

З надыходам гэтага свята кожны з нас верыць у цуд і спадзяецца на лепшае, але вось толькі сапраўдны сэнс свята Божага Нараджэння  ведаюць нямногія.

Наведвальнікі клуба “Бяседа”, які працуе ў аддзяленні дзеннага знаходжання грамадзян сталага ўзросту дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” сталі ўдзельнікамі сустрэчы с ксяндзом касцёла святога Міхаіла Архангела горада Ашмяны Паўлам. Гэта мерапрыемства прымеркавана да свята Божага Нараджэння, якое азначаюць вернікі каталіцкай канфесіі, і рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, бо, менавіта навучэнцы ДУА “Гімназія № 1 г.Ашмяны” распачалі сустрэчу і сталі актыўнымі яе ўдзельнікамі. Супрацоўніцтва з ўстановай адукацыі вядзецца на працягу некалькі год у рамках рэалізацыі праекта “Бабулі і ўнукі”.

Ксендз Павел паведаміў прысутным аб значэнні свята Божага Нараджэння, адносінах да адраджэння традыцый народных гулянняў, святочнай весялосці, калядаванню, малітвах, якія трэба чытаць у перыяд свята, адказаў на пытанні. Пасля была праведзена віктарына, а яе пераможцы ўзнагароджаны памятнымі падарункамі, якія ўручыў ксёндз Павел.

Завяршылася сустрэча своеасаблівым рытуалам – абменам  аплаткай, якая з’яўляецца сімвалам прымірэння і любові для каталікоў і  важным атрыбутам Раства. Такі Хлябец для вернікаў – святыня. Яго рыхтуюць выключна ў кляштарах.

Ад таго, што мы ўбачылі і пачулі пад час сустрэчы неяк цёпла, радасна і лёгка стала на сэрцы, дабрыня перапаўняла кожнага прысутнага. Сапраўды, Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае нашу веру і нашу надзею, даруе сваю любоў усяму свету. Хіба ж гэта не цуд?!

Тэрэса Кошань

спецыяліст па сацыяльнай рабоце

ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раена”

 

Похожие записи

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...