Выберите страницу

Прыгажосць – не толькi формы цела, а надзвычайна добры стан душы. Паседжанне паэтычна-музычнай гасцінай “Натхненне”

Дек 13, 2023
Прыемна прыгажосць пабачыць,
Краса – не вельмi часты госць,
Ды надта радасна адзначыць,
Калi яна, на шчасце, ёсць.

У рамках работы клуба “Бяседа”, які працуе ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” адбылося чарговае паседжанне паэтычна-музычнай гасцёўні “Натхненне”, тэма якога “Прыгажосць – не толькi формы цела, а надзвычайна добры стан душы”. Адкрыла мерапрыемства загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Кацярына Купрэева.

На працягу ўсяго паседжання вядучыя гасцёўні Дзіяна Купрыянюк і Тэрэса Кошань вялі размову пра прыгажосць, якая ўвасабляе ў сабе і маляўнічасць роднай мовы, і вытанчаны дзявочы стан, і хараство нашай прыроды, і дастаўляе эстэтычную і маральную асалоду кожнаму з нас. Прысутным прапанавалі паслухаць прыгажосць паэтычнага слова, якое прагучала ў выкананні мясцовай паэтэсы Іны Бутурля. Іна пазнаёміла нас са сваёй творчасцю, расказала аб сваіх захапленнях (бо яна вельмі рознабаковы і таленавіты чалавек), сярод якіх кулінарыя, арыгамі, выцінанка, вязанне прыгожых рэчаў для сваёй дачкі, а пасля прачытала вельмі цікавыя добрыя вершы. Для нашай паэтэсы творчасць – гэта яе душа, яе унутранае патрабаванне, неабходная, а, мабыць, і галоўная частка яе жыцця. Вершы можна знайсці на старонках газеты “Ашмянскі веснік”, у сацыяльных сетках – Інстаграм, Аднакласнікі, У Кантакце. Піша аўтар як на рускай, так і на беларускай мове.

Яўгенія Янішчыц, наша беларуская паэтэса, напісала: “Калі ў душы ад сэрца цесна, то нараджаюцца радкі”. Гэтыя словы як найлепш падыходзяць да Іны Бутурля.

Прыгажосць сваімі рукамі стварае цырульнік Аксана Карповіч, якая таксама прысутнічала на сустрэчы, і пазнаёміла з сакрэтамі сваёй прафесіі, адказала на пытанні наведвальнiкаў аддзялення.

Музычная прыгажосць! Пра яе можна гаварыць і гаварыць. Удзельнікі Арт-студыі “Не старэючыя галасы” аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН Ашмянскага раёна выканалі песню “Колькі ў небе зор”, аўтарам слоў і музыкі якой з’яўляецца Аляксандр Шыдлоўскі, які ў свой час працаваў дырэктарам Гродзенскага абласнога Дома народнай творчасці. Вальсавай мелодыяй лілася песня, плыла і клікала ўдалячынь, у маладосць, ціснула за сэрца і навявала прыемныя ўспаміны. Хаваючы няпрошаную слязінку, прысутныя спявалі разам з нашымі артыстамі.

Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны відыяролік аб тым, як правільна і прыгожа зрабіць макіяж у хатніх умовах, якой касметыкай трэба карыстацца ва ўзросце 60+.

Сустрэча закончылася і, спадзяемся, што ў душы кожнага засталіся словы: “Красою карыстацца трэба ўмела, прыдатнай каб не перайсцi мяжы, бо прыгажосць – не толькi формы цела, а надзвычайна добры стан душы”.

Тэрэса Кошань
спецыяліст па сацыяльнай рабоце
ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раена”

 

Похожие записи

Лето с пользой

Лето с пользой

Сморгонской районной библиотекой совместно с управлением по труду, занятости и социальной защите райисполкома на постоянной основе организовывается...