У межах праекта «Кожная пятнiца – роднае, сваё» у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Ошмяны, разам з атрымальнiкамi сацыяльных паслуг адзялення сацыяльнай рэабiлiтацыi, абiлiтацыi iнвалiдаў прайшоў майстар – клас па ткацтву беларускага пояса. Якое шчасце, што да нашых дзён дайшла рукадзельная спадчына продкаў! Дзякуючы шматлікім энтузіястам – тым, хто пераймае і перадае далей разнастайныя тэхнікі, хто даследуе, захоўвае і прымнажае, мы сёння маем не толькі даўнейшыя ўзоры ткацтва, вышыўкі, пляцення ды іншага, але і можам рэканструяваць, адраджаць старажытнае. І ствараць на яго аснове найноўшае, сваё. Яскравы прыклад таму – беларускія паясы.
Падчас сустрэчы атрымальнiкi сацыяльных паслуг не толькi ўбачылi як ткалi раней, але змаглі паспрабаваць сябе ў ролі ткачых.





