Выберите страницу

Байцам спяваем рэквіем

Апр 9, 2025

Пад такой назвай была арганізавана сустрэча аматараў літаратуры ў рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Зэльвенскага раёна ўзгадалі творчасць беларускага паэта-франтавіка Аляксея Пысіна, юбіляра 2025 года. Кіраўнік літаб’яднання “Малюся Слову” расказала аб біяграфіі магіляўчаніна, першыя пробы пяра, тэматыку вершаў. Адзначыла, што ў гады вайны сувязным ён ваяваў на пярэднім краі Прыбалтыйскага фронту. У ліпені 1944 года быў узнагароджаны медалём “За Адвагу”.

Члены клуба, дэкламуючы творы Пысіна, паказалі іх галоўны сэнс – любоў паэта да матулі, Радзімы, роднай зямлі, прыроды і франтавікоў. Перажываючы кожны радок, аматары паэзіі ўшанавалі хвілінай маўчання тых, хто падарыў нам сённяшні мірны дзень.

Похожие записи

Сплав по реке Ислочь

Сплав по реке Ислочь

Получатели услуг отделения дневного пребывания для граждан пожилого возраста Центра социального обслуживания населения Ошмянского района приняли...