Выберите страницу

d Главная $ Все новости $ Новости $ Мероприятия $ Гадзіна духоўных зносін «Раство і сучаснасць»

Гадзіна духоўных зносін «Раство і сучаснасць»

Дек 12, 2024

У чарадзе навагодніх мерапрыемстваў асаблівае значэнне мае Раство – цудоўнае свята, якое нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця, да яе вечнага абнаўлення. Нараджэнне Езуса Хрыста – паваротны момант у гісторыі чалавецтва, з якога пачалося новае летазлічэнне, новая эра хрысціянства.

         11 снежня ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна адбылася гадзіна духоўных зносін «Раство і сучаснасць».  Госць мерапрыемства, ксёндз Павел касцёла Святога Міхаіла Арханёла ў г. Ашмяны, расказаў прысутным пра духоўную культуру кожнага з нас, заклікаў быць крыху дабрэйшымі адзін да аднаго, пра гісторыю святкавання і сутнасць Ражства Хрыстова, яго сімвалы і традыцыі.

         Сучасны чалавек часта змяняе паняцці, забываючы, што добра, а што дрэнна, дзе ісціна, а дзе хлусня, засланяючы застоллем і гуляннямі поўнае, глыбокай пашаны цішыню Божага Нараджэння. А Раство імгненна набліжаецца, і вось ужо чуваць меладычныя спевы: «Слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, у людзях упадабанне!»

         Сустрэча была настолькі цёплай і добрасардэчнай, што размова доўжылася за сумесным чаяваннем. Святар адказаў на ўсе пытанні, якія хвалююць нашых наведвальнікаў, патлумачыў правілы захавання посту. Галоўнае, на што была звернута ўвага, гэта ўменне дараваць і быць цярпімымі адзін да аднаго.

         Галоўнае – у перадсвяточнай мітусні не забыць сэнсу Свята Божага Нараджэння, не заглушыць радасць, якая нараджаецца ў душы кожнага чалавека.

Похожие записи