Выберите страницу

Гэты цуд завецца песня. Паседжанне паэтычна-музычнай гасцёўні “Натхненне”.

Авг 19, 2024

                Народная песня – як малітва. Яна ўзвышае чалавека і з’яўляецца аб’яднаннем паэзіі і музыкі. Слухаць такія творы заўсёды прыемна.

                Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна мелі магчымасць у чарговы раз сустрэцца з выканаўцамі народнай песні, якія гучалі ў выкананні народнага сямейнага ансамбля “Граўжанцы” аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Граўжышкі. Гэта вельмі творчыя людзі, якія заўсёды, дзе б яны ні выступалі, дараць прыгожую музыку і прыгожую родную беларускую песню сваім слухачам.

                Сваё выступленне нашы госці пачалі з выканання песні “Святочная”, а далей, як кажуць, што з рога ўсяго многа, так і ў выкананні артыстаў пасыпаліся прыгожыя, душэўныя, меладычныя песні: “Ехаў Ясь на кані”, “Колькі ў небе зор”, “Да цешчы на бліны”, “А над рэчкай туман” і інш.

                 Парадаваў слухачоў Эдуард Булкевіч, у выкананні якога прагучала байка “Не дабраўся”.

                Прыемным момантам сустрэчы стала сумеснае выкананне танца “Кракавяк”. Удзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем танцавалі разам з артыстамі.

                Удзячныя слухачы доўга-доўга не адпускалі артыстаў са сцэны.

Похожие записи

Выстава па выцінанцы “Дрэва жыцця”

Выстава па выцінанцы “Дрэва жыцця”

Атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЦСАН Карэліцкага раёна” наведалі выставу па выцінанцы “Дрэва жыцця”...