Выберите страницу

Тэатралізавана-забаўляльная праграма “Купальскае свята на забавы багата”

Июл 12, 2024

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстаражытных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

У атмасферу самага таямнічага, сонечнага, містычнага абрадамі і звычаямі, гулянні змаглі акунуцца наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна.

Тэатралізаваная праграма, арганізаваная спецыялістамі і наведвальнікамі аддзялення, парадавала ўсіх вясёлай атмасферай і самабытным каларытам. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі знайшлося месца і для карагодаў, і для песень, танцаў, варажбы і шмат чаго іншага. Не абышлося і без аднаго важнага рытуалу – пошуку магічнай папараць-кветкі.

Святкаванне Івана Купала – цікавае і зачаравальнае відовішча, памяць аб традыцыях нашых продкаў, выдатная нагода правесці час на прыродзе і далучыцца да культуры.

Похожие записи

Молодежь помогает нуждающимся

Молодежь помогает нуждающимся

С 16 по 27 июня в рамках вторичной занятости молодежи организованной управлением по труду, занятости и социальной защите райисполкома на базе СШ №5...

Молодежь помогает нуждающимся

Молодежь помогает нуждающимся

С 16 по 27 июня в рамках вторичной занятости молодежи организованной управлением по труду, занятости и социальной защите райисполкома на базе СШ №5...