Выберите страницу

Пенсіянеры Зэльвеншчыны напісалі дыктоўку ў рамках Дня роднай мовы

Фев 21, 2024

21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ЦСАН Зэльвенскага раёна сабраліся на пасяджэнне.

Падчас размовы ўзгадалі творчасць паэтаў-землякоў, юбіляраў 2024 года. Гучалі аўтабіяграфічныя звесткі, дэкламаваліся вершы У.Мазго, А.Галаскока, І.Данік, П.Марціноўскага, проза І.Сяргейчыка і інш. Актыўныя наведвальнікі аддзялення падзяліліся сваімі асабістымі ўражаннямі ад сустрэч і знаёмства са знакамітымі літаратарамі.

Каб праверыць свой узровень валодання беларускай мовай, аматараў паэзіі запрасілі напісаць дыктоўку. Тэкстам сталі радкі вядомага славіста Паўла Шафарыка аб важнасці захавання роднай мовы.

Похожие записи