Выберите страницу

“Вялікі пост: час пакаяння”. Духоўна-асветніцкая гутарка

Фев 15, 2024

Напярэдадні вялікага свята Вялікадня наведвальнікі клуба “Бяседа”, які працуе ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна”, сустрэліся са святаром касцёла Святога Міхаіла Арханёла г.Ашмяны Паўлам.

Пад час сустрэчы адбылася духоўна-асветніцкая гутарка “Вялікі пост: час пакаяння”. Ксёндз Павел звярнуў увагу прысутных на важнасць свята, вёў размову пра духоўную падрыхтоўку да яго, адказваў на пытанні. Ён адзначыў, што Вялікдзень, Пасха, Паска — галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята. Тыдзень Святога Вялікадня называецца Велікодным, вялікім і радасным. Першы дзень Пасхі ў беларусаў называецца Вялікдзень. У гэты дзень адзначаецца светлае Хрыстова Уваскрасенне – перамога над смерцю і ачышчэнне ад усіх грахоў. Вялікдзень – пераходнае свята, гэта значыць, што кожны год яно святкуецца ў розныя даты. Дакладная дата Вялікадня вылічаецца з дапамогай месяцовага календара. Таксама ксёндз Павел паведаміў пра тое, што пры падрыхтоўцы да свята на першым месцы павінна быць малітва, а напярэдадні ўрачыстаці неабходна прывеці ў парадак свае думкі і супакоіць душу.

Закончылася спатканне сумесным чаяваннем і спробай выпечкі, якую падрыхтавалі нашы наведвальнікі.

 Тэрэса Кошань
спецыяліст па сацыяльнай рабоце
ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна”

Похожие записи

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...