Выберите страницу

“Мы ў гэты свет прыйшлі, каб бачыць сонца”. Паседжанне паэтычна-музычнай гасцінай “Натхненне”

Ноя 27, 2023
                                                                               Здароўе калі будзе,
                                                                               Ды розум не пакіне,
                                                                               Хай сэрца поўне грудзі-
                                                                               Паэзія не згіне.
                                                                                Бо ў ёй – душы часцінка.
                                                                                Яна штуршок натхнення,
                                                                                Збіраю па крупіцы, 
                                                                                Яна – маё збавенне…

                                                                                         Тэрэса Адашкевіч

Паэзія і музыка, музыка і паэзія… Колькі зачаравання ў іх! Як яны прымушаюць нас слухаць радкі вершаў і непаўторныя мелодыі! У якія

далі, у свет якіх перажыванняў выносяць яны неабыякавага слухача! Колькі таямніц і дзіўнай музычнасці за іх радкамі! Паэзія пранікае ў наша сэрца і застаецца там назаўсёды, валодаючы нейкай таямнічай сілай. Паэзія нараджае музыку, становіцца з ёй цудоўным цэлым і гучыць у нашай душы незвычайнай мелодыяй. Прафесар гісторыі Паскаль Мерсье пісаў: “Пра паэзію нельга проста гаварыць. Яе трэба чытаць, адчуваць на языку, жыць ёй, адчуваць, як  яна цябе зменьвае, як, дзякуючы ёй,  наша жыццё набывае форму, колер, мелодыю”.

У рамках работы клуба “Бяседа”, які працуе ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” адбылося  адкрыццё паэтычна-музычнай гасцёўні “Натхненне”, у якой будуць праходзіць сустрэчы з таленавітымі людзьмі ашмянскага краю. На першым паседжанні, пад назвай  “Мы ў гэты свет прыйшлі, каб бачыць сонца”, наведвальнікі пазнаёміліся з мясцовымі паэтамі Тэрэсай Адашкевіч і Святланай Муха. Вядучыя паведамілі  прысутным аб жыццёвым і творчым шляху паэтэс, прачыталі іх вершы, а затым далі слова самім гасцям. Размова атрымалася вельмі цікавай, душэўнай і захапляльнай. Прысутныя з задавальненннем слухалі гісторыі з жыцця нашых гасцей, якія далі штуршок для напісання такіх цудоўных паэтычных радкоў.

Святлана Муха пісаць вершы пачала, як кажуць, “неяк знянацку”, натхненне прыйшло ў адзін момант. З 2008 года публікуецца ў раённай газеце “Ашмянскі веснік”. Яе творы размешчаны ў зборніку “Сустрэчы”, які выдадзены на трох мовах: літоўскай, беларускай і польскай ў 2013 годзе. Свае творы, ў асноўным, піша на рускай мове. Святлана  прачытала верш “З днём нараджэння”, які яна напісала для нашай імянінніцы Клаўдзіі Маркаўны Васілеўскай, бо, менавіта ў дзень паседжання клуба, той споўнілася 85 гадоў.

Тэрэса Адашкевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, аддае перавагу нашай роднай мове. Творчасць паэтэсы вельмі рознабаковая. Кранаюць за душу вершы пра школьнае жыццё, пра вёсачку, дзе нарадзілася і вырасла,  і землякоў, пра сваіх родных і блізкіх сэрцу людзей. Ёсць нават верш “Герб Ашмян”, які стаў адной з першых яе публікцый ў раённай газеце “Ашмянскі веснік”. Чытаеш яе творы і бачыш перад сабой чалавека з шырокай душой, які даруе свой талент нам: “Родная мова гучала, ліліся прыгожыя гукі, навекі ў душу западала, каб зналі, любілі і ўнукі”.

         Тэрэса піша не толькі вершы, але і песні. Адбылася прэм’ера адной з іх у выкананні наведвальнікаў нашага аддзялення,  ўдзельнікаў Арт-студыі “Не старэючыя галасы”.

Пра нашых паэтэс можна сказаць словамі Марыны Цвятаевай: “Вазьміце мае вершы, бо гэта і ёсць маё жыццё”.

         Асноўная мэта паседжання і адкрыцця паэтычна-музычнай гасцёўні – паказаць нязгасны агонь паэзіі і музыкі, які на працягу ўсяго жыцця грэе нашу душу і перадаецца ад сэрца да сэрца. Вельмі хацелася, каб пад час размовы гаварылі адно з другім нашы сэрцы. І гэта атрымалася –  на вачах прысутных былі слязінкі. Радкі вершаў пранікалі глыбока ў душу кожнага, краналі яе таямнічыя струны, застаўлялі думаць, навявалі ўспаміны, вялі сцежачкай праз усё жыццё. Значыць, сустрэча была нездарма.

Тэрэса Кошань,

спецыяліст па сацыяльнай рабоце

ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раена”

Похожие записи

Ивьевский долгожитель

Ивьевский долгожитель

Большая редкость в наше время встретить долгожителя, да ещё который в своём почтенном возрасте сумел сохранить и ясность ума, и хорошую память, и...

От истории до наших дней

От истории до наших дней

Долг современного поколения – сохранить богатое культурное и архитектурное наследие Республики Беларусь. Чтобы его сберечь, надо знать историю и...

Ивьевский долгожитель

Ивьевский долгожитель

Большая редкость в наше время встретить долгожителя, да ещё который в своём почтенном возрасте сумел сохранить и ясность ума, и хорошую память, и...