Многія наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна” любяць паэзію, прозу і з радасцю збіраюцца ў клубе аматарскага аб’яднання “Малюся Слову”.
У рамках пераемнасці пакаленняў чарговае пасяджэнне адбылося ў раённай бібліятэцы з удзелам членаў літаратурнага клуба “Ліра” і старшакласнікаў гімназіі № 1. Сустрэча была прымеркавана да 75-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц, якую некаторыя крытыкі параўновалі з Ганнай Ахматавай. Вядучыя-кіраўнікі клубаў Яніна Шматко і Наталля Цынс пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам паэтэсы, якая яшчэ пры жыцці стала класікам беларускай паэзіі.
На імпрэзе прагучала шмат вершаў паэтэсы ў выкананні наведвальнікаў АЗДПП, гімназістаў. На медыяэкране можна было ўбачыць як саму Яўгенію Янішчыц у розныя перыяды жыцця, так і яе сяброў, сярод якіх Юрка Голуб і Уладзімір Ягоўдзік.