Выберите страницу

Творчая сустрэча “Вечная і прыгожая музыка слова…”.

Окт 26, 2023

У аддзяленні дзённага знаходжання  грамадзян сталага ўзросту ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для грамадзян сталага ўзросту Ашмянскага раёна” прайшло чарговае паседжанне клуба “Бяседа”. Удзельнікі клуба  наведалі установу культуры «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча», дзе пазнаеміліся з часовай экспазіцыяй з фондаў літаратурна- мемарыяльнага музея імя Якуба Коласа “50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа” і прынялі ўдзел у творчай сустрэчы з нашчадкамі паэта – навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Верай Данілаўнай Міцкевіч (унучкай паэта), галоўным захавальнікам фондаў Установы “Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” Васілінай Валер’еўнай Міцкевіч (праўнучкай паэта), а таксама з  навуковым супрацоўнікам аддзела фондаў Установы “Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” Наталляй Аляксандраўнай Швагінай-Адамовіч (дачкой Алеся Адамовіча).  У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел настаяцель Свята-Васкрасенскай царквы горада Ашмяны, пратаірэй Георгій Муха, галоўны спецыяліст сектара культуры Ашмянскага раеннага выканаўчага камітэта Валянціна Станіславаўна Аляксандровіч, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Ашмянскі веснік” Аліна Мікалаеўна Санюк, ганаровая грамадзянка горада Ашмяны, краязнаўца Тамара Уладзіміраўна Філіповіч.

Вера Данілаўна Міцкевіч вельмі цепла і душэўна расказала пра старонкі жыцця Якуба Коласа (сапраўднае прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), яго сыноў  і жонку Марыю Дзмітрыеўну Каменскую (дарэчы, уражэнку горада Ашмяны).

А праўнучка паэта Васіліна Міцкевіч прэзентавала кнігу, прысвечаную жонцы класіка «Табой я жыў, табой жыву…», у якой змешчаны  ўспаміны блізкіх, сваякоў, фрагменты ліставання, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы. Якуб Колас вельмі любіў сваю жонку. На працягу 32 гадоў сумеснага жыцця яна была лепшым сябрам, першым крытыкам і дарадцам мужу. Пазнаёміліся на лекцыях… З тае пары Канстанцін часта праводзіў маладую настаўніцу і ні слова не гаварыў пра свае пачуцці. Так доўжылася каля году, надышоў час падумаць аб уладкаванні сям’і. І дзяўчына ўзяла ініцыятыву ў свае рукі: «Костусь, а можа, мы пажэнімся?» Яе прапанову будучы класік прыняў з радасцю.

Укладальніцы — унучка Якуба Коласа, даследчыца яго творчасці Вера Міцкевіч і галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Міцкевіч. Выйшла кніга ў выдавецкім доме «Звязда» па ініцыятыве яго дырэктара — галоўнага рэдактара, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Карлюкевіча.

Таксама для ўсіх прысутных прадэманстравалі відэаролік з успамінамі сына Якуба Коласа Данілы Канстанцінавіча, які у свой час з’яўляўся першым дырэктарам літаратурна- мемарыяльнага музея.

Вечная і прыгожая музыка слова Коласа пра славу жыцця, шчасця і кахання гучала на працягу ўсяго мерапрыемства. “Не кажы, што злыя людзі, і што свет паганы:сэрца крыўду ўсю забудзе, час загоіць раны…”

Похожие записи

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...