Выберите страницу

“Кветкавы калейдаскоп”

Авг 25, 2023

         Сапраўды, нішто так не радуе наша вока, як букецік кветачак. І не так важна, ці гэта ганарлівыя ружы або бялюткія рамонкі. Кветкі, як і дзеці, упрыгожваюць наша жыццё. Мы з радасцю любуемся імі на  падаконніках у нашых кватэрах,  на кветніках, на вуліцах горада.

          У аддзяленні дзеннага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” у чарговы раз адбылася інтэрактыўная гульня “Поле цудаў”, прысвечаная кветкам.  У зале, дзе праходзіла гульня, была аформлена выстава хатніх кветак нашых наведвальнікаў  “Мае кветкі – маё прызванне, мая душа, мая любоў”. Трэба мець сапраўды залатыя рукі, каб стварыць такую прыгажосць. Таму гульня пачыналася са слоў: “Усё, што харошага ў свеце ад веку, усё гэта справа рук чалавека. Рукі могуць расціць сады, але рукі могуць папяліць гарады. Рукі могуць пахнуць крывёй, але могуць пахнуць хлебам, зямлёй”. А вось рукі нашых наведвальнікаў пахнуць кветкамі.

         Нязменная вядучая гульні Марыя Пазняк перад тым, як аб’явіць заданне, расказвала цікавыя міфы і легенды аб кветках. Калі была музычная паўза – гучалі вершы аб прыродзе, сінявокіх васільках, прыгажосці роднай Беларусі, якія напісала і сама чытала наведвальніца нашага аддзялення Кеўра Генуэфа Францаўна. Шчыміла сэрца ад простых слоў, якія перадавалі любоў да роднай зямлі і краналі душу да слёз.

         У чарговы раз пераконваешся, што такія мерапрыемствы патрэбны нашым наведвальнікам. Яны маюць магчымасць падзяліцца сакрэтамі, паказаць свае веды і ўменні, выступіць у ролі ўдзельнікаў гульні (што для іх вельмі ганарова).

Гульня прайшла, засталіся цёплыя, добрыя ўспаміны і спадзяванне на далейшую сустрэчу.

Похожие записи

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...