Выберите страницу

Лепшая сям’я Шчучынскага раёна жыве ў Васілішках.

Апр 1, 2022

У традыцыйным раённым конкурсе “Сям’я года”, які сёлета праходзіў у пяты раз, прынялі ўдзел пяць сямей.  Што сімвалічна: усе яны – мнагадзетныя, да таго ж – дружныя, згуртаваныя, творчыя! Да прыкладу сямейная дружына Кушнярэвічаў з гарадскога пасёлка Астрына – гэта мама Таня, тата Аляксандр і сямёра іх таленавітых дзетак! У астатніх – пакуль па трое нашчадкаў.  Цяжка было вызначыць журы пераможцаў у гэтым конкурсе.

Але найбольш балаў набрала сям’я Вількевічаў з аграгарадка Васілішкі.  Педагогі па прафесіі і прызванні, бацькі перадаюць у спадчыну дзецям свае дараванні.  Аляксандра Вількевіч працуе музычным кіраўніком у цэнтры  развіцця дзіцяці, а муж Павел выкладае ў Васілішкаўскай ДШМ па класе баяна. Здаецца, што мастацтва прапісалася ў іх доме. Ні адна з сямей не пакідала сцэну без падарункаў і ушанаванняў. Падтрымаць сваіх работнікаў-канкурсантаў прыйшлі кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

Падводзячы вынікі, старшыня журы Алена Пасюта не хавала захаплення тым, якую значную ролю ў выхаванні дзяцей адыгрываюць не толькі клапатлівыя матулі, але і таты – дастойная апора сям’і. Падарункі і цёплыя словы знайшла для ўдзельнікаў лідар раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Шанчук.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.Дзяннiца” 

           

Похожие записи

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...

«Олимпия» собрала друзей

«Олимпия» собрала друзей

Вот уже в шестой раз в Свислочи прошел Межрайонный спортивный фестиваль «Олимпия». В этом году он собрал людей с инвалидностью из трех районов:...