Выберите страницу

“ЗАПРАШАЕМ НА ВЯЧОРКІ”

Янв 4, 2022

Каб стварыць умовы для паглыблення і абагульнення  ведаў аб народных традыцыях сваёй Радзімы, развіць цікавасьць да абрадаў, звычаяў народа, да нацыянальнай культуры, 28 снежня ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна” адбылося мерапрыемства фальклорнай накіраванасці “Запрашаем на вячоркі”.

З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю і сяброўствам. Пасля цяжкага працоўнага дня людзі збіраліся на вячоркі, дзе яны весяліліся ад усёй душы, займаліся патрэбнай справай і з карысцю бавілі час.

Пажылыя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленне, таксама вырашылі з карысцю правесці час доўгім зімовым вечарам, тым больш, што многія з іх у дзяцінстве былі на сапраўдных вячорках і памятаюць як гэта адбывалася. Дзімітрый Аусейчык распавёў, што ў іх на вячоркі не пускалі жанчын з калаўротамі, так як яны займалі шмат месца, і жадаючыя прасці прыходзілі на вячоркі з ручным верацёнам. Мужчыны таксама не сядзелі склаўшы рукі, яны рамантавалі хатняе начынне і выразалі з дрэва.

Вядучыя мерапрыемства –гаспадыня Людміла Пенталь і гаспадар-Міхаіл Аўхіменя, запрашалі прысутных разам праспяваць народныя песні, станцаваць самыя даўнія танцы і паўдзельнічаць у народных гульнях.

Для надання мерапрыемству большага каларыту, майстрыхі гуртка рукадзелля арганізавалі перадкалядны стол з нішчымнымі стравамі (марынаваныя грыбы, квашаная капуста, салёныя гуркі, куцця, хлеб хатняга гатунку). Па традыцыі стол быў накрыты абрусам, а пад абрус сімвалічна пакладзена трошкі сена.

Пажылыя  людзі адказна і з энтузіязмам падышлі да арганізацыі такога мерапрыемства. І яно атрымалася па-хатняму душэўна. Людзі прыемна размаўлялі, спявалі песні на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах, танцавалі “Падэграс” і “Кракавяк”, распавядалі цікавыя гісторыі, дзяліліся ўспамінамі. І кожны быў ганарлівы за багатую культурную спадчыну сваёй краіны.

Похожие записи

Выстава па выцінанцы “Дрэва жыцця”

Выстава па выцінанцы “Дрэва жыцця”

Атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ “ЦСАН Карэліцкага раёна” наведалі выставу па выцінанцы “Дрэва жыцця”...