Выберите страницу

Дзень нараджэння з Чырвоным Крыжам

Май 12, 2021

8 мая адзначаецца Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа, бо менавіта ў гэты дзень у 1828 годзе нарадзіўся яго заснавальнік – швейцарскі пісьменнік і журналіст Анры Дзюнан.

Сёлета на Дзятлаўшчыне да гэтай падзеі прымеркавана віншавальная акцыя “Дзень нараджэння з Чырвоным Крыжам”. У час яе падарункі ад раённага аб’яднання атрымалі дзятлаўчане, якія, як Анры Дзюнан, з’явіліся на свет 8 мая.

Адзін з падарункау быў накіраваны ў Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе жыве Аляксандр Трафімчук, які таксама адсвяткаваў свой дзень нараджэння 8 мая.

Похожие записи